Дзень прафілактыкі з Пастаўскім РАНС
У мэтах недапушчэння павелічэння колькасці пажараў на тэрыторыі Камайскага сельскага савета Пастаўскага раёна было арганізавана прафілактычнае мерапрыемства, у ходзе якога суб'екты прафілактыкі змаглі абследаваць домаўладанні грамадзян і непасрэдна на месцы абследавання даць важную параду па выпраўленні небяспек.
Праца з насельніцтвам вельмі важная для дасягнення бяспекі і выяўлялася яна як на тэрыторыі жылля ўласніка, так і ў месцах з масавым наведваннем. «Няпрошаныя госці» сталі прыемнай нечаканасцю для некаторых гаспадароў. Карыстаючыся выпадкам, яны змаглі адразу ж задаць пытанне, на якое атрымалі кампетэнтны адказ.
Менавіта дзякуючы такім зладжаным дзеянням суб'ектаў прафілактыкі, удаецца максімальна эфектыўна прапрацаваць пытанні бяспекі насельніцтва.