Дзед Мароз-выратавальнік наведаў дзіцячае аддзяленне Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы

Дзед Мароз-выратавальнік наведаў дзіцячае аддзяленне Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы

Падарожжа казачнага персанажа працягваюцца. Як і цяпер задачай застаецца прыўнесці крыху пазітыву і бяспекі ў штодзённасць жыхароў Пастаўскага раёна. Новы год наступіць усяго праз некалькі дзён, а святочны настрой ёсць далёка не ва ўсіх. Што ж рабіць тым, каму не пашчасціла сустрэць Новы год не ў сценах роднага дома, а на бальнічным ложку?

Да групы такіх людзей і накіраваўся Дзед Мароз-выратавальнік. Такому нечаканаму візіту былі здзіўлены ўсе. Як і належыць Дзеду-Марозу прыйшоў ён не з пустымі рукамі. Кожны хворы атрымаў незабыўныя эмоцыі і карысны падарунак. Трохі ўпрыгожыўшы бальнічныя будні, Мароз-выратавальнік пажадаў у першую чаргу здароўя дзеткам і іх бацькам, а таксама паўтарыў з усімі правілы паводзін у навагоднюю ноч і што рабіць у выпадку пажару.

Сумна, што не кожны можа сустрэць Новы год у коле родных і блізкіх. Асабліва шкада ў гэты момант дзяцей, бо ў гэты час яны як ніколі раней чакаюць цудаў і, што да іх прыйдзе доўгачаканы Дзед Мароз. Ну што ж, Дзед Мароз прыйшоў, хоць і не звычайны, а гэта значыць - свята выратавана.

1

1

1

1

1

1

1