Дэбюракратызацыя дзяржаўнага органа

Дэбюракратызацыя дзяржаўнага органа

 

У адпаведнасці з распараджэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 29 ліпеня 2008 года за №576р на афіцыйных сайтах Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў адкрываецца спецыялізаваная старонка «Дэбюракратызацыя дзяржаўнага органа».

Спецыялізаваная старонка сайта прызначана для размяшчэння пытанняў дэбюракратызацыі дзяржаўных органаў, выканання патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 года №498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» і заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах па заяўным прынцыпе «адно акно».

На спецыялізаваную старонку сайта наведвальнікі могуць звяртацца, калі сутыкнуцца з выпадкамі:

парушэнняў Указа №498 – цяганіны, фармалізму пры разглядзе зваротаў грамадзян;

адмовы ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры;

парушэнняў тэрмінаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

вытрабавання для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур дакументаў, не ўключаных у пералік адміністрацыйных працэдур;

незабеспячэння прыёму грамадзян у зручны для іх час;

адсутнасці ў прыёмны час на рабочым месцы работніка, які ажыццяўляе прыём грамадзян;

доўгага чакання ў чэргах;

а таксама калі маюцца канкрэтныя прапановы па спрашчэнні адміністрацыйных працэдур.