«Дай лесу новае жыццё!»
«Дай лесу новае жыццё!». Сёлета эстафету добрай справы падхапілі супрацоўнікі Пастаўскага РАУС, а таксама выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Шчыт і Меч» — навучэнцы 10–11 класаў.
Агульнымі намаганнямі пад дакладным кіраўніцтвам спецыялістаў Пастаўскага лясгаса і намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэя Сеніна, на падрыхтаваным участку было высаджана каля 1500 маладых елак. Кожнае дрэўца — гэта сімвал веры ў будучыню, уклад у чыстае паветра і зялёную спадчыну для наступных пакаленняў.