Культура
Аддзел культуры Пастаўскага райвыканкама
Адрас: 211875, Віцебская вобл., г. Паставы, пл. Леніна, 25, каб. 86
Тэлефон: 8(02155) 3 19 45; 8(02155) 3 19 45 («гарачая лінія»)
E-mail: ok-postavy@otdelpostavy.by
Рэжым працы: 8.00-17.00, абедзенны перапынак: 13.00- 14.00
выхадныя дні: субота, нядзеля
Кіраўніцтва: начальнік аддзела культуры райвыканкама – Лойка Ірына Францаўна
- Структура аддзела культуры Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта
- Структурная сетка ўстаноў культуры аддзела культуры Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта
- Адміністрацыйныя працэдуры, якія выконваюцца Міністэрствам культуры па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны
Адміністрацыйныя працэдуры, якія выконваюцца аддзелам культуры Пастаўскага райвыканкама:
Вышэйстаячыя арганізацыі:
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
211875, Віцебская вобл., г. Паставы, пл. Леніна, 25, тэл. 8 02155 4 10 45
Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама
Юрыдычны адрас: 210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
Тэлефон: 8(0212) 48 22 07
E-mail: kulturaoik@vitobl.by (для дзелавой перапіскі)
Рэжым працы: 8.00-17.00, абедзенны перапынак 13.00-14.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
В.а. начальніка ўпраўлення культуры - Агееў Алег Аляксеевіч 8 (0212) 48-22-06
ГРАФІК АСАБІСТАГА ПРЫЁМУ грамадзян, іх прадстаўнікоў, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у аддзеле культуры Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта
| Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада | Дзень прыёму | Час і месца прыёму | Намеснік службовай асобы |
| ЛОЙКА Ірына Францаўна, начальнік | 2-гі, 4-ты панядзелак кожнага месяца | 08.00 – 13.00 райвыканкам, каб. 86 | Галоўны спецыяліст аддзела, каб. 87 |
Пры адсутнасці ў дзень прыёму па ўважлівых прычынах начальніка аддзела культуры райвыканкама, прыём грамадзян па яго даручэнні могуць весці іншыя службовыя асобы аддзела.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца штодзённа (акрамя выхадных дзён) па тэлефоне 8(02155) 3 19 45, або па адрасе: Віцебская вобласць, г. Паставы, пл. Леніна, 25, кабінет 88.
Вы можаце ацаніць нашу працу і пакінуць водгук пра нас на партале рэйтынгавай ацэнкі якасць-паслуг.бел
Электронныя звароты
Паважаныя заяўнікі!
З 2 студзеня 2023 года ў сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» змяніўся парадак падачы электронных зваротаў.
Электронныя звароты падаюцца праз адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб http://звароты.бел/. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў для заяўнікаў ажыццяўляецца бясплатна.
Пастаўскі раён можа па праве ганарыцца разнастайнасцю і самабытнасцю культурнай прасторы.
На тэрыторыі Пастаўскага раёна дзейнічаюць
- ДУК «Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна» ў склад якога ўваходзяць Пастаўскі Дом рамёстваў «Стары млын», кінавідэазала і 14 гарпасялковых і сельскіх клубных устаноў;
- ДУК «Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» аб'ядноўвае 18 бібліятэк;
- ДУК «Пастаўскі раённы Дом культуры»;
- ДУА «Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя Альфрэда Ромера»;
- ДУА «Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза» (філіял г.п. Лынтупы);
- ДБУА «Варапаеўская дзіцячая школа мастацтваў імя Іосіфа Сушко» (філіял аг. Навасёлкі);
- ДУ «Пастаўскі раённы краязнаўчы музей».
Ва ўстановах культуры раёна дзейнічаюць больш за 150 клубных фарміраванняў, з іх 26 аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах.
З гонарам і годнасцю прадстаўляюць традыцыйную культуру Пастаўскага раёна 18 творчых калектываў, удастоеных ганаровых званняў «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», «народны самадзейны калектыў» і «ўзорны самадзейны калектыў». Гэта:
«Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь»:
- фальклорны ансамбль «Паазер'е» ДБУА «Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза»;
Калектывы са званнем «народны»:
- ансамбль народнай музыкі і песні «Заранка» ДБУА «Варапаеўская дзіцячая школа мастацтваў імя Іосіфа Сушко»;
- ансамбль народнай песні «Вітанне» ДБУА «Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза»;
- ансамбль беларускай песні «Маладзіца» Навасёлкаўскага філіяла ДБУА «Варапаеўская дзіцячая школа мастацтваў імя Іосіфа Сушко»;
- хор ветэранаў ДУК «Пастаўскі раённы Дом культуры»;
- хор настаўнікаў ДУК «Пастаўскі раённы Дом культуры»;
- ансамбль аўтэнтычнай песні філіяла № 11 «Андронаўскі сельскі клуб» ДУК «Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна»;
- эстрадны калектыў «25 плюс-мінус» ДУК «Пастаўскі раённы Дом культуры»;
- вакальна-інструментальны ансамбль «Скіфы» ДУК «Пастаўскі раённы Дом культуры»;
- лялечны тэатр «Вытварашкі» ДУК «Пастаўскі раённы Дом культуры»;
- клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў і самадзейных мастакоў-аматараў «Майстры» філіяла № 1 «Дом рамёстваў «Стары млын» ДУК «Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна»;
- клуб нацыянальнай кухні, гульні і абраду «Традыцыя» філіяла № 9 «Курапольскі сельскі Дом культуры ДУК «Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна»;
- жаночы клуб «Юнчанка» філіяла № 10 «Юнькаўскі сельскі Дом культуры» ДУК «Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна»;
- тэатральны калектыў «Сваякі» філіяла № 8 «Камайскі сельскі Дом культуры» ДУК «Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна».
Калектывы са званнем «узорны»:
- ансамбль музыкі і песні «Званочкі» ДБУА «Варапаеўская дзіцячая школа мастацтваў імя Іосіфа Сушко»;
- эстрадная вакальная студыя «Юніта» ДУК «Пастаўскі раённы Дом культуры»;
- аркестр баянаў-акардэонаў ДБУА «Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза»;
- духавы аркестр ДБУА «Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза»;
- цыркавая студыя «Каскад» ДУК «Пастаўскі раённы Дом культуры».