Каб не знішчыць ураджай
Калі адбываецца ўзгаранне сельскагаспадарчай тэхнікі на палях, гэта наносіць вялікі ўдар эканоміцы краіны, ідзе страта тэхнікі, шкода пасевам і можа прывесці да ўзгарання велізарнай плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў. Для недапушчэння вышэйсказанага работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па месцах падрыхтоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі да ўборачнай кампаніі.
Работнікі Пастаўскага раённага аддзела пільнуюць супрацьпажарны стан тэхнікі, якая рыхтуецца да выезду ў поле. Звяртаюць увагу на выкананне мер бяспекі, своечасовую ачыстку ад назапашаных гаручых матэрыялаў у збожжаўборачнай тэхніцы, наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння і ўменне іх прымянення.
Не застаюцца без увагі і пытанні выкліку экстраных службаў і наяўнасці суправаджальнай тэхнікі.
Гатоўнасць сельскай тэхнікі да ўборкі ўраджаю дае ўпэўненасць у заўтрашнім дні, бо адзін бяспечны дзень у полі – год корміць.