Каб двухколавы сябар не падвёў
ДАІ інфармуе
З 12 па 21 красавіка 2019 года ДАІ праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Адкрый сезон без парушэнняў!».
Мэта акцыі — папярэдзіць ДТЗ з удзелам мотатранспарту, іншых механічных двухколавых транспартных сродкаў, а таксама прадухіліць парушэнні Правіл дарожнага руху.
Памятайце, што найгоршы вораг вадзіцеля – алкаголь.
Кіруючы мотатэхнікай, вадзіцель і яго пасажыры абавязаны быць у зашпіленых моташлемах. Кіруйце матацыклам з такой хуткасцю, каб у вас быў час для ацэнкі дарожнай сітуацыі і выканання неабходных дзеянняў па забеспячэнні бяспекі руху.
Статыстыка ДТЗ
У студзені-сакавіку 2019 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па віне вадзіцеляў мотатранспарту здзейснена 9 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінула і 8 траўміравана.
У Віцебскай вобласці за гэты ж перыяд 2019 года адбылося 2 ДТЗ з удзелам вадзіцеляў мотатранспарту (Глыбоцкі і Полацкі раёны), 2 чалавекі атрымалі траўмы. Пры гэтым адзін з вадзіцеляў мотатранспарту знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
Прычыны ДТЗ
• У 40 % выпадкаў са смяротным зыходам матацыклісты вылятаюць за межы дарожнага палатна, як правіла, пры павароце.
• Каля 18 % — пры праездзе на забараняльны сігнал святлафора на скрыжаванні, з невыкананнем патрабаванняў знака «STOP» і яшчэ часцей — пры сутыкненні з іншым ТС (у 12 % выпадкаў — лабавое сутыкненне).
• Падзенні матацыклістаў складаюць каля 7 % ад агульнай колькасці смяротных аварый.
• Каля 15 % ДТЗ адбываюцца па віне вадзіцеля іншага ТС, які не здолеў своечасова заўважыць матацыкліста, які набліжаецца да яго. Апошні абаронены ў меншай ступені, чым вадзіцель аўтамабіля, якога можа зберагчы ад траўмаў корпус аўтамабіля.
•
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ Пастаўскага РАУС