Што рабіць, калі заспела навальніца
17 ліпеня ў выніку ўдару маланкі ў вёсцы Ельніца Мінскага раёна загінула дзяўчына і траўміраваны чацвёра мужчын, якія хаваліся ад навальніцы пад дрэвам.
Самая вялікая небяспека пры навальніцы - паражэнне маланкай. Каб пазбегнуць яе, трэба ведаць, як сябе паводзіць падчас непагадзі.
Калі навальніца заспела Вас:
у кватэры, доме, будынку:
· адключыце ўсе электрапрыборы і выцягніце штэкер вонкавай антэны з тэлевізара, спыніце тэлефонныя размовы
· зачыніце вокны, дзверы і коміны, каб не было скразнякоў
· не размяшчайцеся каля акна, печы, каміна, масіўных металічных прадметаў, на даху і на гарышчы, не дакранайцеся да прыбораў ацяплення
· не прымайце ванну, душ, не мыйце посуд
на вуліцы:
· пакіньце адкрытую прастору і зайдзіце ў любы будынак
· не дакранайцеся да сцен. Трымайцеся далей ад любых правадоў, не набліжайцеся да громаадводаў
· не карыстайцеся мабільным тэлефонам. Не станавіцеся паблізу высокіх слупоў, ліній электраперадачы, дрэў, рэкламных шчытоў і г.д.
· нельга бегаць, ездзіць на веласіпедзе, мапедзе, матацыкле, роліках
у машыне:
· спыніце рух, заставайцеся ў аўтамабілі
· зачыніце вокны, апусціце антэну, заглушыце рухавік і перачакайце навальніцу ў салоне аўтамабіля
· не дакранайцеся да ручак дзвярэй і іншых металічных прадметаў
· не варта браць у рукі мабільны тэлефон
у лесе:
· трымайцеся далей ад высокіх асобна стаячых дрэў, не размяшчайцеся каля вогнішча, бо слуп гарачага паветра – добры праваднік электрычнасці. Часцей за ўсё маланка б'е ў дубы, таполі і вязы, радзей – у бярозу і клён
· схавайцеся паміж нізкарослымі дрэвамі з густымі кронамі. Акрамя таго, выбіраючы сабе сховішча, звярніце ўвагу, каб побач не было расшчэпленых дрэў, раней пашкоджаных навальніцай. Грунт на дадзеным участку мае высокую электраправоднасць, і ўдар маланкі сюды яшчэ раз вельмі верагодны
на адкрытай мясцовасці (у полі):
· не станавіцеся на ўзвышшах, каля апор ліній электраперадачы і пад правадамі. Пашукайце яму або яр. Калі ж ніякіх паглыбленняў паблізу няма – прысядзьце на кукішкі ў позе эмбрыёна, рукамі абхапіўшы калені
· не хавайцеся ў стагу сена, саломы, у хлявах
· не хадзіце басанож і не падымайце над галавой рыдлёўкі, цяпкі, косы, вуды. Гэта токаправодныя прадметы
на вадаёме:
· выйдзіце з вады, адыдзіце далей ад берага і схавайцеся ў сховішчы
· калі Вы знаходзіцеся ў лодцы, неадкладна грабіце да берага. Калі гэта немагчыма – асушыце лодку, падніміце ахоўны тэнт, надзеньце сухое адзенне, падкладзіце пад сябе выратавальны камізэлька або боты.
· рыбалку падчас навальніцы неабходна спыніць, бо снасці з'яўляюцца правадніком для электрычнасці