Што рабіць, калі вы сталі сведкам злачынства?
На пытанне адказвае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Павел Нагановіч:
— У першую чаргу важна як мага дакладней запомніць прыкметы зламысніка: яго рост, колер валасоў, у што быў апрануты і абуты, ці мае нейкія асаблівыя прыкметы. Вялікае значэнне мае таксама інфармацыя пра час і месца здарэння, напрамак, у якім ён схаваўся, іншых сведак супрацьпраўнага дзеяння.
Гэту інфармацыю трэба перадаць праваахоўнікам, калі хтосьці ўжо патэлефанаваў у міліцыю. Калі побач больш нікога няма, неабходна самому набраць нумар 102 і назваць дакладны адрас і сутнасць таго, што адбылося.
Чытаць падрабязней