Што рабіць, калі пачаўся пажар?

На жаль, вельмі часта чалавек задумваецца аб бяспецы, калі «чырвоны певень ужо клюнуў». Менавіта таму неабходна ведаць элементарныя правілы дзеянняў на пажары.

Невялікі ачаг можна проста патушыць уручную з дапамогай покрыва або ручніка з несінтэтычных матэрыялаў: накрыйце полымя, перакрыўшы доступ кіслароду, і агонь патухне. Можна патушыць невялікае ўзгаранне і з дапамогай вады, аднак вы павінны памятаць пра тое, што ні ў якім разе нельга заліваць вадой прыборы, падключаныя да электрасеткі і палаючы алей.

  1. Выклікайце ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112, калі Вы не справіліся з загараннем за 2-3 хвіліны, бо далейшая страта часу прывядзе да яго развіцця.

Назавіце дыспетчару адрас, месца пажару, паведаміце аб наяўнасці ў будынку людзей, пагрозы бліжэйшым пабудовам.

  1. Неадкладна пакіньце кватэру, дом. Па магчымасці шчыльна зачыніце дзверы ў палаючае памяшканне - гэта не дасць агню распаўсюдзіцца.
  2. Эвакуіруйце жыхароў, суседзяў. Дапамажыце састарэлым і непаўналетнім.
  3. Па магчымасці абясточце дом, адключыце газ, калі Вы жывяце ў прыватным сектары.
  4. Сустракайце падраздзяленні МНС, паведаміце, ці засталіся ў будынку людзі, што гарыць, дзе гарыць.

Калі:

· пакінуць жыллё не ўдалося – выходзьце на балкон, прыцягвайце ўвагу мінакоў;

· выйсці немагчыма з-за моцнага дыму – пракладзіце дзвярныя шчыліны мокрымі анучамі, лепш па перыметры дзвярэй, - гэта не дасць задымленню і высокай тэмпературы хутка распаўсюдзіцца па Вашай кватэры.

Падчас пажару нельга:

· панікаваць;

· карыстацца ліфтам;

· адкрываць вокны (прыток кіслароду дае агню разгарэцца яшчэ больш);

· вяртацца ў дом (што б каштоўнага Вы ні пакінулі ў жыллі, жыццё – даражэй);

· бегаць, калі загарэлася адзенне, неабходна накінуць на палаючага чалавека коўдру.