Гадзіна Зямлі
28 сакавіка 2026 года Беларусь зноў далучыцца да глабальнай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі».
Усяго 60 хвілін без электрычнасці — з 20:30 да 21:30 — гэта знак павагі да нашай планеты і яе рэсурсаў. Дастаткова проста выключыць святло і непатрэбныя прыборы. Далучайся да мільёнаў людзей па ўсім свеце. Пакажы, што табе не ўсё роўна. Зрабі крок насустрач прыродзе.
Упершыню акцыя прайшла ў Сіднеі ў 2007 годзе, а Беларусь удзельнічае з 2009-га. Давай падтрымаем традыцыю і ў гэтым годзе!
Выключай святло 28 сакавіка ў 20:30. Няхай гэтая гадзіна стане сімвалам нашай агульнай турботы пра будучыню!