З 4 снежня на Пастаўшчыне стартуе акцыя «Апавяшчальнік у кожны дом»
У мэтах павышэння узроўню бяспекі насельніцтва ў перыяд з 4 па 12 снежня на Пастаўшчыне пройдзе рэспубліканская акцыя па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе «Апавяшчальнік у кожны дом».
Падчас яе правядзення мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы актывізуюць работу назіральных камісій з прыцягненнем усіх зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на дамы беспрацоўных грамадзян і тых, хто злоўжывае спіртнымі напоямі.
Работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях правядуць індывідуальную прафілактычную работу па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і праверцы іх працаздольнасці ў домаўладаннях адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, шматдзетных сем'яў і іншых прадстаўнікоў мэтавай аўдыторыі акцыі.
Акрамя таго, у месцах з масавым знаходжаннем людзей (гандлёвыя цэнтры, вакзалы, рынкі і інш.) з'явіцца наглядна-выяўленчая прадукцыя па тэматыцы акцыі, а сродкі масавай інфармацыі і інтэрнэт-рэсурсы напоўняцца матэрыяламі, якія асвятляюць пытанні ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і праверкі іх працаздольнасці