Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Набярэжная Паставы ноччу Начная набярэжная Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
20 кастрычніка 2021

У снежні ў Беларусі пачнуць вырабляць медыцынскія пальчаткі

У снежні ў Беларусі пачнуць вырабляць медыцынскія пальчаткі. Аб гэтым паведаміў сёння прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па эпідэміялагічнай сітуацыі і прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што пашырэнне ў Беларусі вытворчасці сродкаў індывідуальнай аховы прынесла свой эфект: патрэбнасці ўнутранага рынку закрыты практычна ў поўным аб'ёме.

Аднак па-ранейшаму засталася задача па арганізацыі вытворчасці латэксных пальчатак. На праект было накіравана каля $10 млн, ён знаходзіцца на завяршальнай стадыі. "У снежні плануецца атрымаць першую прадукцыю. Усе астатнія вытворчасці сродкаў індывідуальнай аховы працуюць у рэжыме поўнай загрузкі", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Вытворчасць латэксных пальчатак з'явіцца на прадпрыемстве "СветлагорскХімвалакно". Планавалася, што яна будзе складацца з дзвюх камплектных ліній магутнасцю не менш за 300 тыс. штук у суткі кожная (каля 200 млн штук пальчатак штогод). Праект плануецца рэалізаваць у два этапы: першы - у снежні 2021 года, другі - у ліпені 2022 года. Паводле папярэдніх разлікаў, на новай вытворчасці будуць заняты не менш за 115 чалавек.

Асноўная вытворчасць медыцынскіх латэксных пальчатак з натуральнага валакна сканцэнтравана ў Малайзіі - да 55 працэнтаў сусветнага рынку. Натуральны латэкс здабываецца з дрэва - бразільскай гевеі. На прадпрыемстве "СветлагорскХімвалакно" плануецца арганізаваць вытворчасць медыцынскіх пальчатак для агляду і хірургічных аднаразовых пальчатак як з бутадыен-акрыланітрыльнага палімера, так і з прыроднага латэксу.

БелТА