Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Храм Паставаў Набярэжная Паставы ноччу Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Набярэжная
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 кастрычніка 2020

Умее паспяваць усюды

14 кастрычніка ў аблвыканкаме адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня маці. На ім Ганаровы дыплом лаўрэата прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі, букет і падарункі з рук намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Пеніна атрымала і наша зямлячка Таццяна Дзюшко.

Прэмія зацверджана рашэннем Віцебскага аблвыканкама ў 2003 годзе. За гэты час яе ўладальніцамі сталі 522 жанчыны, якія з’яўляюцца ўзорам у духоўна-маральным выхаванні дзяцей, падтрымліваюць гарманічныя адносіны ў сем’ях, актыўныя ў грамадскім жыцці. Таццяна Дзюшко жыве ў Ляхаўшчыне, загадвае мясцовым фельчарска-акушэрскім пунктам. Яна мае глыбокія тэарэтычныя веды і практычныя навыкі, лічыцца кваліфікаваным спецыялістам. Фельчара паважаюць вяскоўцы, любяць пацыенты. Таццяна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у калег, яе прафесіяналізм цэніць адміністрацыя цэнтральнай райбальніцы.

З 2003 года прэмію імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі атрымалі 522 жанчыны, якія з’яўляюцца ўзорам у духоўна-маральным выхаванні дзяцей.

Жанчына ўмела сумяшчае работу, дом, грамадскую дзейнасць. З мужам Генадзіем, які працуе ў Дунілавіцкім лясніцтве, выхоўваюць сына і дачку. Дзеці вучацца ў Варапаеўскай сярэдняй школе. Васьмікласнік Саша захапляецца гісторыяй, шмат чытае. Другакласніца Каця любіць рысаваць, ляпіць. Абое актыўныя ў грамадскім жыцці школы. Сям’я Дзюшко — узор для іншых. Іх дом – візітная картка Ляхаўшчыны. На прыдамавой тэрыторыі шмат яркіх кветкавых кампазіцый, малых архітэктурных форм, дэкаратыўных насаджэнняў.

Таццяна дбае пра прыгажосць не толькі каля свайго дома. Як старэйшына вёсак Ляхаўшчына і Рэдзькаўшчына клапоціцца пра парадак і там. Умее арганізаваць вяскоўцаў на суботнікі. Сумесна з Валкоўскім сельвыканкамам вырашае пытанні па добраўпарадкаванні помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам, мясцовых могілак. Актыўная і ў правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў.

У гэтыя дні жыве ўражаннямі ад прыёму ў аблвыканкаме.

Нас сабралася больш за 30 жанчын. Розных узростаў, прафесій і лёсаў, – расказвала Таццяна Дзюшко. – Былі мнагадзетныя, прыёмныя мамы, а таксама якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю і дапамагаюць такім жа сем’ям. 7 жанчын атрымалі ордэн Маці, 25 прэмію імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі. Панавала святочная і ўрачыстая атмасфера, якая запомніцца надоўга. Для мяне дом, сям’я, дзеці гэта тое, што сілкуе, натхняе на добрыя справы.

Анна Анішкевіч, газета “Пастаўскі край”

Фота даслала Таццяна Дзюшко