Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Набярэжная Храм Паставаў Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Набярэжная
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 мая 2021

Са святам Перамогі!

Дарагія пастаўчане!

9 Мая - святая для кожнага беларуса дата. Гэта дзень славы і гонару, радасці і слёз, і надзеі. Дзень вялікага свята, Вялікай Перамогі!

Сёння мы асабліва ўшаноўваем пакаленне пераможцаў. Нізкі паклон вам за асабісты ўклад у перамогу, за стойкасць і мужнасць. Ваш гераізм і самаадданасць у барацьбе за незалежнасць не здольны зацямніць гады. Мы ў неаплатным даўгу перад вамі за магчымасць сёння мірна працаваць і гадаваць дзяцей.

Шчыра жадаем нашым дарагім ветэранам і ўсім нам моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

Дарагія землякі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Перамогі! Аснова ўсяго, чым жыве сёння краіна, - мір і свабода, падораныя нам, пасляваенным пакаленням, нашымі продкамі. Яны прайшлі дарогамі самай жорсткай і кровапралітнай вайны, полымя якой абпаліла кожную сям'ю. Але мужнасць, вера і адзінства нашага народа на фронце і ў тыле перамаглі фашызм.

Мы, нашчадкі абаронцаў Айчыны, абавязаны берагчы Беларусь, з гонарам несці праз гады сцяг Вялікай Перамогі. Радзеюць шэрагі ветэранаў, але іх імёны і подзвігі назаўсёды застануцца ў нашай памяці.

Шчыра жадаю вам, вашым родным і блізкім яркага майскага сонца, мiру, стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых перамог на мірным ніве!

Павел Сiльчонак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

Паважаныя ветэраны, дарагія жыхары раёна!

Ад імя Пастаўскага раённага савета ветэранаў прыміце шчырыя віншаванні са знамянальнай датай - Днём Вялікай Перамогі!

9 Мая - асаблівае свята, у якім зліліся разам душэўная боль аб незаменнай страце і велізарная радасць Перамогі.

Нізкі паклон і сардэчныя словы ўдзячнасці вам, дарагія ветэраны, і ўсім працаўнікам тылу за вялікі, бессмяротны подзвіг, сілу духу і мужнасць! Вельмі хочацца, каб як цяперашняе, так і будучыя пакаленні шанавалі і паважалі гэту дату, усведамляючы, што за ёй стаіць.

Ад усёй душы жадаю ўсім моцнага здароўя, бадзёрасці і невычэрпнай энергіі, шчасця, увагі і любові блізкіх і родных, упэўненасці ў заўтрашнім дні, мiру і дабра!

Ганна Літвіновіч, старшыня раённага савета ветэранаў