Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Храм Паставаў Начная набярэжная Набярэжная Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 студзеня 2022

Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прызначаны на 27 лютага

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ нумар 14 "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму", паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года.

Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якое даслоўна адлюстроўваецца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце Вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"

Змены і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, прыкладаюцца да указа.

З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння - праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэферэндумам, з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.

Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана арганізаваць правядзенне рэферэндуму, забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы.

"БЕЛТА"