Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Храм Паставаў Набярэжная Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Набярэжная
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 чэрвеня 2022

Раённы турзлёт — выдатна і здарова!

У мінулыя выхадныя на базе СТК «Азёркі» прайшоў раённы турыстычны злёт моладзі. Сёлета ён быў прысвечаны Году гістарычнай памяці, 78-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню моладзі.

Спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі» з'яўляецца нязменным месцам правядзення раённага турзлёту пачынаючы з 2018 года. І гэта не выпадкова, бо тут ёсць усё неабходнае, каб удзельнікі спаборніцтва адчувалі сябе камфортна: электрычнасць, водазабеспячэнне, неабходны спортінвентар і зручная інфраструктура.

У параўнанні з мінулым годам колькасць каманд падвоілася. Іх было 14, а гэта больш за дзвесце ўдзельнікаў з розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна. За званне найлепшых турыстаў змагаліся прадстаўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама, ТЦСАН, РАУС, УП ЖКГ, пагранічнай службы, 3-га рэгіянальнага вузла радыёэлектроннай разведкі, ДРБУ-132, Пастаўскага лясгаса, Пастаўскага малочнага завода, Зборная філіялаў Віцебскага аблспажыўсаюза і АТП-16 г. Глыбокае, КСУП «Свiтанак Пастаўскі», ААТ «Паставымэбля», Дунілавіцкага сельскага Савета, а таксама дэбютант - зборная каманда міжгаліновага цэнтра і ДЮСШ.

Праграма турзлёту была насычанай. Удзельнікі не толькі спаборнічалі ў розных відах спорту, але і дэманстравалі свае творчыя здольнасці. Увогуле, панавала атмасфера сапраўднага свята. Для многіх турзлёт стаў выдатнай нагодай адцягнуцца ад штодзённай мітусні і праблем.

Усе каманды хутка справіліся з уладкаваннем месцаў пражывання. Адчувалася, што ўсё было абдумана і спланавана імі загадзя. Максімальна праявіўшы крэатыўнасць, яны выдатна прадставілі свае арганізацыі.

На ўрачыстым адкрыцці ўдзельнікаў віталі прадстаўнікі мясцовай улады на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Пятром Курто. Пажадаўшы ўсім паспяховых стартаў, яны выказалі ўпэўненасць, што каманды прадэманструюць сілу, спрыт, праявяць кемлівасць і імкненне да перамогі. І тыя сябе паказалі. Ды яшчэ як!

У эстафеце па арыентаванні, дзе патрабавалася ўменне абыходзіцца з картай і компасам, лепшымі былі ўдзельнікі каманды аддзела па адукацыі. У водным турызме ўсіх сапернікаў пакінула ззаду сябе каманда Пастаўскага лясгаса. Лідэрамі ж першага дня сталі хлопцы з Дунілавіч — гульня ў валейбол і фігурнае ваджэнне ровара былі, безумоўна, іх візітнай карткай.

Завяршыў першы дзень конкурс мастацкай самадзейнасці, дзе палёту фантазіі не было мяжы. Выступоўцы імкнуліся здзівіць і пакарыць журы вакальным майстэрствам, уменнем іграць на музычных інструментах, акцёрскімі здольнасцямі. Варта адзначыць, што каманды пранікліся тэматыкай Года гістарычнай памяці і пастараліся акунуць гледачоў у «дні даўно мінулыя», ушанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым конкурсе, а таксама ў арганізацыі турыстычнага побыту не было роўных удзельнікам каманды ТЦСАН.

Не менш насычаным аказаўся і другі дзень. Каманды з рызыкай прыступілі да заваявання запаветных ачкоў. У турысцка-прыкладным мнагаборстве - самым колькасным па этапах выпрабаванні - найлепшы вынік паказалі турысты-настаўнікі. Каманда Пастаўскага малочнага завода стала самай меткай у дартсе, а прадстаўнікі Дунілавіцкага сельскага Савета — наймацнейшымі ў заключным этапе — перацягванні каната.

Прыемна было назіраць радасць перамог, перажыванні капітанаў за свае каманды, чуць захопленыя крыкі балельшчыкаў. Нават паразы не надта хвалявалі ўдзельнікаў, бо ўсе разумелі, што галоўнае — удзел.

Незаўважна падышоў час закрыцця раённага турзлёту-2022. Судзейская калегія падвяла вынікі. У агульнакамандным заліку тройку лідэраў замкнула дружына 3-га рэгіянальнага вузла радыёэлектроннай разведкі. На 2-м месцы каманда аддзела па адукацыі райвыканкама. 1-е заняла самая спартыўная і, як многія заўважылі, пазітыўная каманда Дунілавіцкага сельскага Савета. Усе каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, прадстаўленымі аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкамам ГА «БРСМ», раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь» і раённым аб'яднаннем прафсаюзаў.

Турыстычны злёт - гэта цікавая альтэрнатыва гарадскім будням. Ён прыўносіць у жыццё пазітыўныя эмоцыі, добры настрой і дорыць новых сяброў. З упэўненасцю можна сказаць, што яркія ўражанні ад гэтага ўік-энду захаваюцца ва ўсіх удзельнікаў надоўга!

1

1

1

1

1

1

1

1

1

Тэкст і фота Крысціны Рубель, раённая газета «Пастаўскі край»