Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Набярэжная
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 кастрычніка 2021

На маленькія накрыўкi – вялікія надзеі

Пастаўчане па-ранейшаму падтрымліваюць незвычайны сацыяльна-экалагічны праект «Новае жыццё у абмен на накрыўкі». Расказваем, чаму ён не губляе актуальнасці і што за экатурне правядуць яго арганізатары.

...10 гадоў таму турэцкі студэнт Кустрым Ахмеці ўбачыў жанчыну, якая несла на спіне хворае дзіця. Хлопчык не мог хадзіць, а на інвалідную каляску ў маці не было грошай. І тады малады чалавек вырашыў дапамагчы: стаў збіраць для перапрацоўкі пластыкавыя крышкі. Гэту ідэю падтрымалі ў Эгейскім універсітэце, дзе вучыўся Кустрым, а пазней - і мясцовыя жыхары. Ужо праз 3 месяцы інвалідная каляска, у якой так меў патрэбу хлопчык, была набыта. У наступныя 8 гадоў у гэтай мясцовасці сабралі 280 тон пластыка, на атрыманыя сродкі набылі яшчэ за 1 100 калясак.

Ідэю збіраць накрыўкі з часам падхапілі паўсотні краін. Прычым пластык збіраюць не толькі на каляскі. Напрыклад, у Германіі 50 млн накрывак ператварыліся ў 100 тысяч вакцын ад поліяміеліту для дзяцей Нігерыі. Ва Украіне сабралі 21 тону накрывакна пратэзы для ветэранаў вайны. А ў Аўстраліі на выгандлёваныя грошы купляюць цацкі для дзяцей з малазабяспечаных сем'яў.

У Беларусі праект «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі» рэалізуецца з 2018 года. Генеральным фінансавым партнёрам праекта выступае Coca-Cola у Беларусі. У праекце ўдзельнічаюць дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі, установы адукацыі, гандлю, банкі і іншыя. У іх устаноўлены спецыяльныя кантэйнеры, куды любы жадаючы можа прынесці накрыўкі. Сабраная другасная сыравiна перадаецца перапрацоўчым прадпрыемствам. За атрыманыя сродкі аказваецца дапамога хворым дзецям і дарослым (набываюцца медыкаменты, медінвентар і медабсталяванне). Дзякуючы праекту ўжо атрымалі дапамогу падапечныя з Мінска, Віцебска, Смаргоні, Глыбокага, Пінска і іншых беларускіх гарадоў.

Праект мае і немалы экалагічны складнік. Дзе быў бы ўвесь гэты пластык, калі б яго не сабралі на перапрацоўку? Верагодней за ўсё, быў бы закапаны на смеццевых палігонах. А нафтахімічныя прадукты, да якіх адносяцца і пластыкавыя бутэлькі з накрыўкамі, ніколі цалкам не раскладаюцца, хімічныя элементы застаюцца ў зямлі.

Па дадзеных арганізатараў праекта, штогод у краіне на звалках збіраецца больш за 4 000 тон пластыкавых накрывак ад бутэлек напояў, бытавой хіміі і парфумерыі. Iх кошт складае каля 800 000 долараў.

Каб сабраць яшчэ большую колькасць накрывак і прыцягнуць увагу да праекта, яго арганізатары праводзяць дабрачыннае экатурне. Яно стартуе 25 кастрычніка. За 12 дзён спецыяльны грузавік наведае паўсотні населеных пунктаў Беларусі і збярэ накрыўкі ад пластыкавых бутэлек - як з спецыяльных пунктаў збору, так і ад усіх жадаючых. Сродкі, атрыманыя ад здачы на ​​перапрацоўку пластмасы, будуць перададзены на рэабілітацыю дзяцей з захворваннямі цэнтральнай нервовай сістэмы.

З поліэтылену (менавіта з яго складаецца вялікая частка накрывак) можна атрымліваць аўтамабільнае паліва, поліэтыленавы воск.

На Віцебшчыне грузавік заедзе ў Оршу, Віцебск, Наваполацк, Лепель, Гарадок, Міёры і некаторыя іншыя гарады. Паставаў у спісе няма, але гэта не значыць, што жыхары нашага горада і раёна абыякавыя да праекта. Як раз наадварот: пастаўчане ужо на працягу некалькіх гадоў актыўна прыносяць накрыўкі ў адзінае ў нас у горадзе месца збору гэтай другаснай сыравіны - у офіс турыстычнай фірмы «Джуманджы», размешчаны па вуліцы Кастрычніцкай.

- Ёмістасць для збору накрывак мы ўсталявалі ў сябе яшчэ некалькі гадоў таму. Ініцыятыва належала былой супрацоўніцы фірмы Анастасіі Макаед, - распавядаў дырэктар фірмы Віталь Улыбiн. - Праект сапраўды важны і патрэбны, і мы рады яго падтрымаць. Прыемна, што пастаўчане адгукнуліся і сталі актыўна прыносіць нам накрыўкі. Некалькі разоў я ўжо адвозіў напоўненыя імі мяшкі ў Мінск. Яны ледзь змясціліся ў багажнік! Яшчэ некалькі мяхоў завязу ў бліжэйшы час. А ўсё дзякуючы таму, што да праекту падключыліся не толькі асобныя гараджане, але і школы, садкі і іншыя. Праўда, у гэтым выпадку не так і важна, хто колькі прынёс накрывак: пакет або некалькі штук. Галоўнае, што кожны можа ўнесці свой уклад у вялікую добрую справу і дапамагчы тым, каму гэта сапраўды трэба.

Дадатковую інфармацыю вы можаце даведацца на старонках праекта ў сацыяльных сетках: https://vk.com/kryshariki, https://www.instagram.com/kryshariki.

Іна Сняжкова, раённая газета «Пастаўскі край»