Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Набярэжная Начная набярэжная Паставы ноччу Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Набярэжная
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 мая 2021

Копія сцяга як сімвал сапраўднай мужнасці

Ты помнишь, солдат,

обгоревший рейхстаг,

Алый стяг, озаривший полнеба?

Ты помнишь друзей?

К ним на несколько дней

Опоздала в Берлине победа…

Менавіта з гэтых душашчыпальных радкоў 5 мая ў СШ №2 распачалася патрыятычная акцыя «Сцяг Перамогі». У якасці ганаровых гасцей на яе былі зарошаны старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Чаплінская і іншыя. Па відэасувязі да мерапрыемства далучылася намеснік дырэктара Дэпартамета знешніх сувязей Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Яўгенія Барышнікава. Усе яны сталі сведкамі хвалюючай дзеі: музею баявой і працоўнай славы другой гарадской школы была перададзена копія Сцяга Перамогі, які ўзнялі на рэйхстаг Ягораў і Кантарыя.

Гэты сімвал заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ў Паставы прыехаў з расійскага Салехарда — адзінага горада ў свеце, размешчанага на палярным крузе. Чаму адтуль? З ім у калектыву СШ №2 наладжана цеснае супрацоўніцтва: дырэктар установы Аляксандр Кузняцоў па просьбе расійскага боку дапамагаў устанавіць месцы пахавання ўраджэнцаў Ямала-Ненецкай акругі на тэрыторыі Беларусі.

Туды, на палярны круг, Аляксандр Іванавіч сёлетняй вясной быў запрошаны на мерапрыемства, арганізаванае расійскім бокам. Папрысутнічаць на ім, на жаль, не атрымалася (усё ж дарога ў 5 тысяч кіламетраў — няблізкі свет). Таму падрыхтаваны для пастаўчан падарунак — копію Сцяга Перамогі — адміністрацыя акругі перадала старшыні Экспертнага Савета Асацыяцыі са­дзейнічання інтэграцыіСяргею Лушчу. Ён у Салехард даехаў і там разам з іншымі ўдзельнікамі мерапрыемства ўручную нанёс фарбу на копію сцяга, які і даставіў у дзень акцыі ў Паставы.

На мерыпрыемстве ў СШ №2 Сяргей Лушч выступіў з прывітальным словам. Да трыбуны таксама запрасілі Станіслава Чымбурга. Ён падкрэсліў, што сустрэча, якая праходзіць напярэдадні Дня Вялікай Перамогі, мае агромністае значэнне: яна на адной пляцоўцы аб’ядноўвае брацкія рускі і беларускі народы, якія плячо ў плячо разам з іншымі саюзнымі рэспублікамі абаранялі сваю Радзіму — Савецкі Саюз. Гаварыў Станіслаў Уладзіміравіч і пра тое, што раённая ўлада вельмі цэніць самаадданую працу Аляксандра Кузняцова — прафесіянала, энтузіяста, сапраўднага патрыёта. І вельмі ўдзячная яму за вялікі асабісты ўклад у захаванне памяці пра загінулых на тэрыторыі Пастаўшчыны салдат.

Па відэасувязі да прысутных звярнулася і прадстаўнік адміністрацыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Яўгенія Барышнікава. Яна расказала пра супрацоўніцтва Салехарда з беларусамі і пастаўчанамі ў прыватнасці. Даслаў расійскі бок і відэаролік пра Сцяг Перамогі. Яго ў маі 1945 года ў Берліне ўзнялі салдаты 150-й ордэна Кутузава ІІ ступені Ідрыцкай стралковай дывізіі. Важны факт: у яе шэрагах, як і ў шэрагах 171-й стралковай дывізіі, якія штурмавалі рэйхстаг, было нямала ўраджэнцаў Вілейскай вобласці, у тым ліку нашага раёна. Дакладна вядома, што 29 красавіка 1945 года падчас тых трагічных падзей загінуў выхадзец з вёскі Палхуны, што на Лынтупшчыне.

Кульмінацыяй сустрэчы стала перадача копіі сцяга. Яе Сяргей Лушч перадаў ветэрану педагагічнай працы, стваральніку і нязменнаму кіраўніку школьнага музея баявой і працоўнай славы СШ №2 Рэгіне Ластоўскай, а затым сімвалічна — школьнікам.

Пасля заканчэння мерапрыемства Рэгіна Норбертаўна правяла для ганаровых гасцей экскурсію па музеі, затым усе накіраваліся ў раённы Дом культуры, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы паўтарылі цырымонію перадачы Сцяга Перамогі. Прычым зрабілі гэта ў перапоўненай гледачамі зале, якіх у той дзень чакаў першы ў гісторыі горада канцэрт узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Іна Сняжкова, газета “Пастаўскі край”. Фота аўтара