Будзь прыкладам свайму дзіцяці!
З 6 па 15 сакавіка 2020 года ДАІ правядзе мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам непаўналетніх пад дэвізам: «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!»
На працягу 10 дзён будзе арганізавана шырокая інфармацыйная работа сярод насельніцтва аб асноўных рызыках і пагрозах бяспецы дзяцей на дарозе, неабходнасці правільнага прыкладу і няўхільнага выканання правіл бяспечнай перавозкі непаўналетніх.
У працоўных калектывах супрацоўнікі ДАІ растлумачаць, як стаць прыкладам свайму дзіцяці, як варта бяспечна пераходзіць дарогу, а таксама пра тое, чаму важна правільна размаўляць з дзіцем аб дарожнай бяспецы.
Ва ўстановах адукацыі супрацоўнікі міліцыі нагадаюць дзецям правілы бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце, у дварах, нададуць асаблівую ўвагу правілам пераходу праезнай часткі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, растлумачаць асаблівасці «дарожных пастак» і нагадаюць аб выбары бяспечных месцаў для актыўных гульняў.
Вадзіцелям нагадаюць аб правілах перавозкі непаўналетніх і арганізаваных груп дзяцей.
Таксама супрацоўнікі ДПС забяспечаць кантроль за выкананнем вадзіцелямі правіл праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей. Вуліцы, праезды, дарогі і тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху паблізу ўстаноў адукацыі будуць абследаваны на наяўнасць недахопаў з мэтай іх неадкладнага ўстаранення.
За бягучы перыяд на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 4 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 4 дзіцяці атрымалі траўмы.