БРСМ
Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" з'яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб'яднаўчым з'ездзе.
Членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".
Мэтай ГА "БРСМ" з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічання развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець, склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстаць свае здольнасці для таго, каб зрабіць цікавейшым, ярчэйшым, больш асэнсаваным сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.
У кожнага з нас ёсць ідэі, задумы, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі (аднагодкамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі ўлады), даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў. БРСМ па-сапраўднаму адзіны маладзёжны саюз. Працуючы ў ім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада, навучэнцы сваёй школы, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Мы адчуваем сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.
Паштовы адрас: 211875, Віцебская вобласць, г. Паставы, пл. Леніна, 25
Кантактныя тэлефоны: 8-02155 23971
Электронны адрас: molodpostavy@gmail.com
Наша група Укантакце: http://vk.com/molodezhpostavy
Наш акаўнт у Instagram: https://instagram.com/brsmpostavy?igshid=7wd1trxjdofy
Загурская Елізавета Іванаўна — першы сакратар Пастаўскага раённага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»
Загурская Е.І. нарадзілася ў 2003 годзе ў г. Паставы, Віцебскай вобласці. У 2024 скончыла УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай» па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя». Працавала выхавальнікам у НДЦ «Зубраня». З 28 сакавіка 2025 года – другі сакратар Пастаўскага раённага камітэта ГА «БРСМ». 2 мая 2025 года выбрана першым сакратаром Пастаўскага РК ГА «БРСМ».