Грамадскія арганізацыі

У Пастаўскім райвыканкаме зарэгістравана (пастаўлена на ўлік) 359 арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў і прафесійных саюзаў.

240 – грамадскія арганізацыі (з іх: першасныя – 217, раённыя – 23).

Найбольш значнымі, актыўна дзеючымі ў раёне з'яўляюцца такія раённыя грамадскія арганізацыі, як: грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі», РГА «Белая Русь», раённая ветэранская арганізацыя, грамадская арганізацыя «Беларускі Саюз жанчын».

Гэтыя грамадскія арганізацыі з'яўляюцца шматлікімі. Іх першасныя арганізацыі створаны ў большасці буйных арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна. Члены першасных арганізацый актыўна ўдзельнічаюць у інфармацыйна-прапагандысцкай рабоце, культурных і спартыўных мерапрыемствах працоўнага калектыву, а таксама ў значных раённых грамадска-палітычных, культурных і спартыўна-масавых мерапрыемствах.

Сваю дзейнасць на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць дзяржаўныя грамадскія аб'яднанні «ДТСААФ Рэспублікі Беларусь», раённая арганізацыя Беларускага таварыства «Веды», раённая арганізацыя Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане і іншыя грамадскія арганізацыі.

Зарэгістравана Пастаўскае раённае аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь».

Усе зарэгістраваныя (пастаўленыя на ўлік) грамадскія арганізацыі на тэрыторыі Пастаўскага раёна працуюць у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб'яднаннях», Статутам арганізацыі і іншымі нарматыўна-прававымі дакументамі.

Парушэнняў заканадаўства з боку грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі раёна, не адзначана.

Сваю дзейнасць на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць 5 раённых прафесійных саюзаў: Пастаўскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў, прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу, прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі, прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Каардынуе дзейнасць першасных прафсаюзных арганізацый, арганізацыйных структур галіновых прафсаюзаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Пастаўскага раёна – Пастаўскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў.

Старшыні раённых прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі, аграпрамысловага комплексу і раённага аб'яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, працуюць на прафесійнай аснове.

На ўліку ў райвыканкаме пастаўлена 114 першасных прафсаюзных арганізацый.

Асноўнай мэтай дзейнасці першасных арганізацый галіновых прафсаюзаў з'яўляецца абарона працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў прафсаюза.

Дзейнасць прафсаюзных арганізацый ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.