Бяспечнае свята

Набліжаецца ўсімі любімае, доўгачаканае свята – Новы год. Кожны рыхтуецца да яго святкавання па-свойму. Хтосьці набывае падарункі, а хтосьці, жадаючы ярка яго сустрэць, набывае піратэхнічныя вырабы, часцяком не клапоцячыся пра сваю бяспеку і бяспеку блізкіх людзей.

Як паказвае практыка, выкарыстанне рознага роду піратэхнічных вырабаў адбываецца ў асноўным у цёмны час сутак, у тым ліку і ў месцах масавага збору людзей, што, як правіла, выклікае негатыўную рэакцыю грамадзян, іх абгрунтаваныя звароты ў розныя інстанцыі аб прыняцці мер да вінаватых і падтрыманні належнага грамадскага парадку, прыводзіць да траўматызму, у першую чаргу, непаўналетніх.

З мэтай выяўлення і спынення фактаў незаконнай рэалізацыі піратэхнічных сродкаў, у тым ліку на рынках і ў іншых грамадскіх месцах, а таксама выключэння фактаў іх выкарыстання грамадзянамі, традыцыйна напярэдадні святаў, Пастаўскім РАУС ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, у тым ліку з прыцягненнем грамадзян да адказнасці.

За парушэнні правіл абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі заканадаўца прадугледзеў як адміністрацыйную, так і крымінальную адказнасць.

Так, у адпаведнасці са ст.23.48 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за парушэнне правіл абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі прадугледжана пакаранне ў выглядзе папярэджання або накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь. За паўторнае здзяйсненне названага дзеяння прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 20 базавых велічынь з канфіскацыяй або без канфіскацыі прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

За выкарыстанне піратэхнічных вырабаў у грамадскіх месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ст.17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за «дробнае хуліганства», бо дадзеныя дзеянні парушаюць як грамадскі парадак, так і спакой грамадзян, за што прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. 

Пры нанясенні піратэхнічнымі вырабамі шкоды жыццю і здароўю грамадзян надыходзіць крымінальная адказнасць, у прыватнасці па арт. 299 Крымінальнага кодэкса РБ, у адпаведнасці з якой прадугледжана адказнасць нават у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 7 гадоў.

У сувязі з гэтым хачу засцерагчы грамадзян нашага раёна ад неабдуманых пакупак піратэхнічных вырабаў у сумніўных пастаўшчыкоў, на рынках і з рук. Дадзеныя вырабы неабходна набываць у спецыялізаваных гандлёвых аб'ектах, якія маюць усе неабходныя дакументы, у тым ліку і сертыфікаты якасці на рэалізуемую прадукцыю. Выкарыстанне піратэхнічных вырабаў павінна ажыццяўляцца ў строгай адпаведнасці з інструкцыяй па іх прымяненні, што дазволіць Вам засцерагчы сябе і старонніх людзей.

Таксама варта нагадаць, што пры знаходжанні ў перыяд святкавання ў грамадскіх месцах, пры масавым зборы грамадзян, неабходна выконваць асабістую бяспеку, забяспечваць захаванасць асабістай маёмасці, а таксама сачыць за дзецьмі з мэтай недапушчэння здзяйснення надзвычайных здарэнняў і траўміравання.

Выкананне гэтых простых правіл дазволіць Вам бяспечна сустрэць Новы год і захаваць святочны настрой не толькі сабе, але і блізкім людзям.

Намеснік начальніка Пастаўскага РАУС
па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні
падпалкоўнік міліцыі
Врублеўскі В.Л.