БЯСПЕЧНЫ АДПАЧЫНАК НА ПЛАЎСРОДКАХ

Для многіх грамадзян купанне і прагулкі на вяслярных суднах з'яўляецца любімым відам адпачынку на вадзе. Але і катанне на водах, як і купанне, можа прывесці да цяжкіх наступстваў, калі не ведаць або грэбаваць простымі, але важнымі правіламі.

* Перш чым сесці на лодку, трэба старанна агледзець яе і пераканацца ў яе спраўнасці, а таксама наяўнасці на ёй вуключын, вёсел і чэрпака для адлівання вады. У лодцы абавязкова павінны быць выратавальны круг і выратавальныя камізэлькі па колькасці пасажыраў.

* На шлюпцы (лодцы) маецца надпіс аб колькасці пасажыраў, якое можна на яе прыняць. Таму нельга перагружаць лодку звыш нормы, нельга таксама саджаць у лодку малалетніх дзяцей без дарослых. Забараняецца катацца на лодцы і пры вялікай хвалі.

* Асабліва трэба быць уважлівым падчас руху лодкі, не парушаць правіл руху на рэках і вадаёмах дадзенай мясцовасці, указаных у пастановах гарадскіх або выканаўчых раённых камітэтаў.