«Бяспечны Новы год!» у людзей залатога ўзросту!

«Бяспечны Новы год!» у людзей залатога ўзросту!

Ходзяць чуткі, што Дзед Мароз прыходзіць да паслухмяных дзетак. Але да каго прыходзіць Дзед Мароз-выратавальнік?! Сёння гэты казачны персанаж наведаў «Лынтупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»! У казку змаглі акунуцца не толькі наведвальнікі, але і персанал і сацыяльныя работнікі аддзялення.

Навучыць правілам пажарнай бяспекі людзей сталага ўзросту для яго не бяда! Але з дарогі дзядуля стаміўся і першае, што неабходна было зрабіць, гэта ўзбадзёрыцца невялікай размінкай. Пасля чаго пачаўся мазгавы штурм удзельнікаў мерапрыемства. Пенсіянеры з лёгкасцю змаглі разгадаць хітрыя загадкі на логіку ад дзядулі. Пасля дапамаглі старому з пошукам небяспек у яго рэзідэнцыі. Не застаўся і без увагі і галоўны сімвал новага года – ёлка! Аднак дзядуля забыўся, як правільна ўпрыгожыць яе бяспечна і звярнуўся па дапамогу да прысутных. Па дабрыні душэўнай і тут дзядулю не пакінулі з праблемай сам-насам і дапамаглі з гэтым нялёгкім пытаннем.

За дабрыню і дапамогу ў выратаванні бяспекі новага года ўсе памочнікі атрымалі каштоўныя і салодкія прызы!

1

1

1

1

1

1

1

1