Бяспечны кацёл
Асноўная колькасць здарэнняў з катламі прыпадае на пачатак ацяпляльнага сезона, калі кантроль за станам сістэм ацяплення, устаноўленых у катэджах, жылых дамах і іншых памяшканнях, аслабляецца. Пры гэтым уначы слупок тэрмометра можа апускацца значна ніжэй за нулявую адзнаку, што можа прывесці да частковага замярзання трубаправодаў і пашыральных бакаў. Замярзаюць яны часцей за ўсё ў гарышчах, калі не ўцеплены або ўцеплены дрэнна. Вада спыняе цыркуляваць, што рэзка павышае ціск у катле і можа прывесці да выбуху. Вялікі аб'ём пары, выкінутай у памяшканне, дзе ўстаноўлены кацёл, павышае ціск у цэлым у пакоі, у выніку разбураюцца апорныя канструкцыі будынка. Людзі атрымліваюць траўмы рознай цяжкасці і апёкі парай.
ДЛЯ ПРАДУХІЛЕННЯ ВЫБУХАЎ КАТЛОЎ РЭКАМЕНДУЕЦЦА:
1. Пераканацца, што запорныя сістэмы на падаючым і зваротным трубаправодах да катла адкрыты, а таксама адкрыты ўсе запорныя прылады, устаноўленыя на сістэме ацяплення.
2. Зліць кандэнсат з ніжняй кішэні дымавой трубы для катлоў, якія працуюць з натуральнай цягай.
3. Правесці агляд агалоўкаў дымаходаў і пераканацца ў адсутнасці іх абледзянення і закаркавання. Пры выяўленні няспраўнасці дымаходаў і вентыляцыйных каналаў карыстанне дадзеным абсталяваннем забараняецца.
4. Да пачатку распальвання катла адкрыць лінію падсілкоўвання сістэмы ацяплення і кантрольную лінію запаўнення пашыральнага бака. Выцяканне вады з кантрольнай лініі кажа пра тое, што сістэма ацяплення не замерзла. Пры гэтым неабходна пераканацца ў тым, што ціск па манометры, устаноўленым на катле, не расце.
5. Калі з кантрольнай лініі запаўнення пашыральнага бака не пайшла вада, а ціск на катле, які вызначаецца па манометры, на ім устаноўленым, расце і дасягае ціску ў вадаправоднай сетцы, гэта сведчыць аб замярзанні сістэмы ацяплення. У гэтым выпадку кацёл распальваць катэгарычна забараняецца.