Бяспечны акцэнт на пакаленнях Пастаў

Бяспечны акцэнт на пакаленнях Пастаў

Набліжаецца да завяршэння другі этап рэспубліканскай акцыі «Бяспека - у кожны дом!». Але Пастаўскія ратавальнікі не перастаюць працаваць на папярэджанне пажараў, бо галоўная задача была, ёсць і застаецца – прадухіленне ўзнікнення надзвычайных сітуацый, а разам з ім і гібелі людзей.

Акцэнт сёння зроблены на розных пакаленнях. Спярша ратавальнікі наляцелі да навучэнцаў «Варапаеўскай сярэдняй школы», дзе правялі ўрок бяспекі весела, а галоўнае з карысцю. У ходзе мерапрыемства былі закрануты тэмы бяспечных паводзін у побыце, наглядным прыкладам якім паслужылі фільмы. А таксама засвоены рэкамендацыі ад МНС праз гульню «Дзе логіка?», у якой з дапамогай асацыяцый былі выведзены правілы бяспекі. Актыўнасць як заўсёды вітаецца і заахвочваецца, зыходзячы з гэтага, дзеці былі ўзнагароджаны.

         У сувязі з пандэміяй, якая бушуе, можна было б падумаць, што ў ратавальнікаў няма магчымасці весці працу для людзей, якія асабліва схільныя да ўздзеяння захворванняў. Аднак у МНС і на гэтую сітуацыю ёсць рашэнне! Адправіць часцінку бяспекі поштай. Няхай у гэтыя халодныя зімовыя вечары ў адзінокіх пажылых людзей будзе крыху цяплей і бяспечней на душы ад «Парад ад МНС», а каляндар з вавёркай нагадае, што не трэба чакаць вавёрку, а тушыць недакурак самому.

І няхай кантраст атрымальнікаў ведаў вялікі, ісціна застаецца адна: «Правілы пажарнай бяспекі павінен ведаць кожны - ад малога да вялікага.»