Бяспечныя выхадныя
Традыцыйна майскія выхадныя становяцца самымі пажаранебяспечнымі днямі вясновага сезона. Як правіла, жыхары праводзяць іх на прыродзе – у лесе і каля вадаёмаў, дзе разводзяць вогнішчы, часта не выконваючы меры бяспекі. У выніку ўзнікаюць ачагі ўзгарання, якія наносяць шкоду прыродзе і пагаршаюць экалагічнае становішча. Вогнішча можна разводзіць толькі ў бязветранае надвор'е, інакш прама на вашых вачах з маленькай іскры можа разгарэцца стыхійнае полымя. У большасці сваёй адпачывальнікі не надаюць працэсу яго развядзення сур'ёзнай увагі. А бо нават ад невялікай галінкі ў сухое ветранае надвор'е можа запалаць увесь лес. А ў гарачае надвор'е ад вогнішча лепш наогул адмовіцца. Выкарыстоўвайце толькі вуглі і спецыяльна абсталяваныя мангалы. Калі вы ўсё ж такі вырашылі развесці вогнішча, строга выконвайце правілы бяспекі:
1. рабіць гэта можна толькі ў бязветранае надвор'е
2. вогнішчы лепш разводзіць удалечыні ад будынкаў, лесу або скірд саломы
3. пад рукой трэба мець дастатковы запас сродкаў пажаратушэння. Сродкамі тушэння такога пажару можа быць вядро з вадой або бочка, рыдлёўка, пясок. Выкарыстоўваць мангалы, разводзіць вогнішчы варта пры ўмове забеспячэння бесперапыннага кантролю за працэсам гарэння і тлення. Выконваючы гэтыя простыя правілы, вы забяспечыце бяспеку сабе і навакольным. Ніхто і ні што не мае права азмрочыць дзень Вялікай радасці, таму абавязкам кожнага чалавека з'яўляецца выкананне мер і правіл пажарнай бяспекі.