Бяспека ў полі - залог упэўненага заўтра!

Бяспека ў полі - залог упэўненага заўтра!

У мэтах прадухілення ўзнікнення пажараў у перыяд уборачнай кампаніі, Пастаўскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях праводзяцца прафілактычныя рэйды па месцах уборкі збожжавых культур.

Інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Іршонак Аляксандр Міхайлавіч ацаніў гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі да працы на палях, нагадаў хлебаробам аб захаванні правіл пажарнай бяспекі, своечасовай чысткі транспартных сродкаў, правіл выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама правіл выкліку экстранных службаў. У канцы гутаркі работнік МНС завастрыў увагу на адказнасці за парушэнне правіл пажарнай бяспекі.

Для замацавання пройдзенага матэрыялу, інспектар уручыў наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.


1

1

1

1

1

1

1

1

1

1