Бяспека ў кожны дом праходзіць на Пастаўшчыне

Бяспека ў кожны дом праходзіць на Пастаўшчыне

У рамках акцыі «Бяспека – у кожны дом!» работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі катэгарызаваных грамадзян з мэтай папярэджання пажараў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх, а таксама наведалі грамадскі пункт аховы правапарадку горада Пастаў.

У ходзе мерапрыемства ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на спраўнасці пячнога ацяплення, далі рэкамендацыі па правільнасці выкарыстання пячнога ацяплення, для таго каб не атрымаць атручвання чадным газам і не дапусціць узнікнення і развіцця пажару. Не застаўся без увагі пажарны апавяшчальнік, які работнікі МНС заўсёды рэкамендуюць устанавіць у сябе ў жыллі з мэтай ранняга выяўлення ўзгарання, бо часам ён становіцца апошнім шанцам на выратаванне. Асабліва актуальна ў той час, калі чалавек спіць, тым самым з'яўляючыся найбольш уразлівым да ўздзеяння прадуктаў гарэння, бо не адчувае паху дыму. Асаблівы акцэнт зроблены і на курэнні, бо па статыстыцы 90% гібелі на пажарах адбываецца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

У завяршэнні выступлення ратавальнікі звярнулі ўвагу на змены ў ўмовах надвор'я, якія спрыяюць хуткаму раставанню лёду. Нагадалі пра недапушчальнасць выхаду на лёд у гэты перыяд і прадэманстравалі відэаролік пра меры бяспекі і аказанне дапамогі, у выпадку калі чалавек праваліўся пад лёд.

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1