Бяспека ў кожны дом: пячное ацяпленне
Парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення – нязменная прычына пажараў у перыяд ацяпляльнага сезона.
У студзені – лютым у Пастаўскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!».
У дамах з пячным ацяпленнем і лазнях каля 50% усіх пажараў адбываецца з-за няспраўнага стану печаў, труб і нядбайнай топкі.
Каб пазбегнуць бяды, неабходна выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі.
Перад пачаткам ацяпляльнага сезона неабходна праверыць печы, кацельні, цеплагенератарныя і каларыферныя ўстаноўкі, іншыя ацяпляльныя прыборы і сістэмы, якія Вы выкарыстоўваеце для ацяплення свайго дома.
Не эксплуатуйце няспраўныя печы і іншыя ацяпляльныя прыборы – гэта можа прывесці да трагедыі.
Памятайце, што выкарыстоўваемыя Вамі печы і іншыя ацяпляльныя прыборы павінны мець устаноўленыя нормамі супрацьпажарныя раздзелкі (адступкі) ад гаручых канструкцый, а таксама перадтопачны ліст без прагараў і пашкоджанняў памерам не менш за 0,5 X 0,7 м.
Неабходна ачышчаць дымаходы і печы ад сажы не толькі перад пачаткам, але і на працягу ўсяго ацяпляльнага сезона.
Пры эксплуатацыі пячнога ацяплення забараняецца:
• пакідаць без нагляду печы, якія топяцца, а таксама даручаць нагляд за імі малалетнім дзецям;
• размяшчаць паліва, іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы на перадтопачным лісце;
• прымяняць для распальвання печаў бензін, газа, дызельнае паліва і іншыя лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці;
• попел і шлак, якія выграбаюцца з топак, павінны быць праліты вадой і выдалены ў спецыяльна адведзенае для іх бяспечнае месца.
• на гарышчах усе дымавыя трубы і сцены, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць атынкаваны і пабелены.
Выконвайце гэтыя правілы, і няхай Ваш дом будзе цёплым і бяспечным.
Пры надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце 101 ці 112.