Бяспека на вадзе
МНС нагадвае правілы паводзін на вадаёмах:
¾ Купайцеся раніцай ці ўвечары, тэмпература вады павінна быць не ніжэй за 17-19 градусаў, у больш халоднай знаходзіцца небяспечна;
¾ Забараняецца падыходзіць да вадаёма ў стане алкагольнага ап'янення;
¾ Небяспечна заплываць далёка — можна не разлічыць сілы і патануць;
¾ Не купайцеся, а тым больш не нырайце ў незнаёмых месцах;
¾ Калі вас захапіла цячэннем, трэба плыць па ім уніз, паступова, пад невялікім вуглом, набліжаючыся да берага;
¾ Калі трапілі ў вір, набярыце пабольш паветра ў лёгкія, пагрузіцеся ў ваду і, зрабіўшы моцны рывок у бок, усплывайце;
¾ У вадаёмах з вялікай колькасцю водарасцей плывіце ля самай паверхні вады, не закранаючы расліны, не робячы рэзкіх рухаў. Калі ўсё ж рукі ці ногі заблытваюцца сцебламі, трэба зрабіць прыпынак, прыняць становішча «паплаўка» і асцярожна вызваліцца ад раслін;
¾ Забараняецца плаваць на надзіманых матрацах, аўтамабільных камерах;
¾ Нельга паднырваць пад тых, хто купаецца, хапаць іх за ногі, «тапіць», падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе і г.д.;