Бяспечнае дзяцінства – шчасце для бацькоў
Ратавальнікі Пастаўшчыны працягваюць сваю работу ў рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» з дашкольнікамі.
Хто такія ратавальнікі? Як і куды ў выпадку пажару тэлефанаваць? Як паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі? Менавіта з адказы на гэтыя пытанні да дашкольнікаў Веранькаўскага і Хацілаўскага яслі-сада прыбылі ратавальнікі. Навучанне бяспецы з дзіцячага садка занятак вельмі важнае. А такую прычыну пажару як «дзіцячае свавольства з агнём» лепш спыніць на карані і своечасова растлумачыць, дзе агонь сябар, а дзе вораг.
Дзеці ў гульнявой форме змаглі навучыцца правілам выкліку ратавальнікаў. Даведаліся што не варта хавацца падчас пажару і што трэба эвакуіравацца трымаючыся як мага бліжэй да падлогі.
Выхаванцы сада змаглі адчуць сябе ратавальнікамі і прымерыць баявую вопратку, у конкурсах на спрыт праявіць кемлівасць і ўпартасць, а шчыры дзіцячы смех напаўняў установы на на працягу ўсяго мерапрыемства.