Гутарка з бацькамі Пастаў
«Бацькі, не пакідайце дзяцей адных!» - з такім заклікам пачаўся дыялог з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў Пастаўскай гімназіі. Хутка пачынаюцца доўгачаканыя канікулы, якія поўныя эмоцый, весялосці, здзяйсненняў. Але гэтак жа яны тояць у сабе нявызначаны шэраг небяспек і траўм. А каб не сарваць свае планы, неабходна прыслухацца да парад ратавальнікаў.
З дапамогай інтэрактыўнай гульні «Супер мама і супер тата» паступова, крок за крокам бацькі разбіралі і аналізавалі жыццёвыя сітуацыі і шляхі іх прадухілення. А незаменным памочнікам у сучасным свеце поўным тэхналогій з'яўляецца простае, даступнае кожнаму, але тым не менш карыснае мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі: дапамога побач».
У ходзе мерапрыемства было вельмі складана вызначыць хто тут «Супер мама і супер тата», бо правільныя адказы часам апярэджвалі самі пытанні. За бяспеку дзяцей такіх бацькоў можна быць спакойным.
Канчатковай кропкай выступлення стаў відэаролік з дзіцячай гібеллю ў Жлобіне. Такі прыклад прымусіў задумацца многіх і перагледзець свой распарадак дня, і засвоіць некалькі вельмі важных правіл.