Беражыце прыроду!

Цёплыя і сонечныя летнія дні без ападкаў спрыяюць пажарам у лясах і на тарфяніках. А абвастрае сітуацыю бестурботнасць грамадзян.

З пачатку года на тэрыторыі Віцебскай вобласці ліквідавана 8 лясных пажараў (Ушацкі р-н – 1, Віцебскі р-н – 1, Аршанскі р-н – 1, Полацкі р-н – 4, Расонскі р-н - 1) на агульнай плошчы 7,37 га.

У 90% выпадкаў у аснове ўзнікнення лясных і тарфяных пажараў ляжыць дзейнасць чалавека, у 9% вінавата тэхніка і толькі ў адным прычына НЗ – прыродная (маланка, самазагаранне і да т.п.). Менавіта таму і ўводзяцца абмежаванні на наведванне тарфянікаў і лясоў. Часта, каб ліквідаваць узгаранне тарфяніка неабходны тыдні. У тарфяных і лясных пажараў ёсць адна сумная заканамернасць: іх колькасць рэзка павялічваецца пасля выхадных дзён. Раскладзеныя вогнішчы, непатушаныя недакуркі, а то і падпалы – вось такія вынікі адпачынку нашых грамадзян на прыродзе. Таму не лішнім будзе запомніць некалькі элементарных правіл паводзін у лесе. Па-першае, ведайце, што раскладаць вогнішчы ў лесе можна толькі ў спецыяльна адведзеных месцах. Ад'язджаючы, старанна засыпце вогнішча зямлёй або заліце вадой да поўнага спынення тлення. Не кідайце непатушаныя запалкі і недакуркі. Не пакідайце прамочаныя бензінам або маслам анучы. Не запраўляйце ў лесе машыну пры працуючым рухавіку. Не пакідайце пустых слоікаў і бутэлек, разбітае шкло.

Калі вы апынуліся ў палаючым лесе. Неадкладна папярэдзьце людзей, якія знаходзяцца паблізу, і арганізуйце іх выхад з небяспечнай зоны. Выходзіць трэба на дарогу або прасеку, да шырокай паляны, да берага ракі ці возера, у поле. Рухайцеся як мага хутчэй, перпендыкулярна да напрамку руху агню. Калі немагчыма сысці ад полымя, увайдзіце ў вадаём або накрыйцеся мокрай вопраткай. Апынуўшыся на адкрытай прасторы, дыхайце паветрам каля зямлі, прыкрыўшы рот і нос хусткай, насоўкай або анучай.

Паведаміце пра здарэнне ў службу выратавання па тэлефоне 101.