Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў

Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў (далей – БФФПП) створана лічбавая платформа для ажыццяўлення прамога ўзаемадзеяння патэнцыяльных пастаўшчыкоў – суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з буйнымі вытворчымі прадпрыемствамі.

Азнаёміцца з названым інфармацыйным рэсурсам магчыма на сайце БФФПП (http://belarp.by/ru/subcontractation/subcontractors-exchange).

У цяперашні час вядзецца работа па ўдасканаленні гэтай лічбавай платформы, якая прадаставіць магчымасць стварэння асабістых кабінетаў карыстальнікаў і размяшчэння актуальных вытворчых магчымасцей і патрэб суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчую дзейнасць.