Аўкцыёны

Інфармацыю аб невыкарыстоўваемых аб'ектах, праводзімых аўкцыёнах, магчымых спосабах набыцця аб'ектаў нерухомасці Вы можаце ўдакладніць у аддзеле эканомікі райвыканкама па тэл. 02155 3 13 61, 3 14 96 альбо ў раздзеле "Нерухомасць/Невыкарыстоўваемыя аб'екты нерухомасці" сайта.

Аўкцыёны па продажы аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці (нежылых будынкаў і збудаванняў) і зямельнага ўчастка або на права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка для абслугоўвання нерухомай маёмасці, у тым ліку з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні, арганізуе і праводзіць фонд "Віцебскаблмаёмасць".

Інфармацыю аб выстаўленых на таргі аб'ектах (формы дакументаў, неабходных для рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка аўкцыёну) Вы знойдзеце на сайце фонду.

Аўкцыёны па продажы нерухомай маёмасці арганізуюць і праводзяць таксама:

  • РУП «Віцебскі інстытут нерухомасці і ацэнкі» 210016, Віцебск, вул. Свідзінскага, 4, тэл. 8 (212) 54 89 95
  • КУВП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» 210015, Віцебск, праезд Гогаля, д. 5, тэл. 8 (212) 42 60 07, 8 (212) 42 60 08
  • Эканамічны суд Віцебскай вобласці 210025, Віцебск, вул. "Праўды", 32