Арсенал Першай сусветнай вайны знайшлі каля Пастаў

Арсенал Першай сусветнай вайны знайшлі каля Пастаў

Арсэнал Першай сусветнай вайны знайшлі каля Пастаў

102 капсулі-дэтанатары для трацілавых шашак, 101 узрывальнік да ручных гранат, тры артылерыйскія снарады, чатыры ручныя і адну дыскавую гранату выявілі ўчора раніцай у лесе каля вёскі Раманішкі. Знойдзенае 1915 года знішчана сапёрамі.

У рэспубліцы працягваюцца спецмерапрыемствы «Арсэнал» – міліцыя выяўляе парушэнні ў сферы абароту зброі і нагадвае: тыя, хто добраахвотна здасць незаконна захоўваемую зброю і боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.