Арсенал 2022

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з 3 па 8 кастрычніка 2022 года праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал». Асноўная мэта мерапрыемства — процідзеянне незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў, аздараўленне крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх прымяненнем.

За мінулы перыяд 2022 канфіскавана 11 адзінак зброі. Добраахвотна здадзена 7 адзінак зарэгістраванай грамадзянскай зброі. Таксама здадзена 330 боепрыпасаў.

У 2022 узбуджана 3 крымінальныя справы па арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).  Складзена 8 пратаколаў за незаконныя дзеянні ў дачыненні да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі і парушэнне правіл абыходжання з агнястрэльнай зброяй, выбухованебяспечнымі, лёгкаўзгаральнымі, едкімі рэчывамі або піратэхнічнымі вырабамі.

Незаконнае набыццё, захоўванне, нашэнне, перавозка як агнястрэльнай зброі, так і іх састаўных частак, іншыя незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, цягнуць адміністрацыйную і крымінальную адказнасць. Аднак, грамадзяне, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы, ад адказнасці вызваляюцца.

У Пастаўскім РАУС на пастаяннай аснове дзейнічаюць тэлефоны «Гарачай лініі», па якой Вы можаце атрымаць кансультацыю па пытаннях, звязаных з абаротам зброі, а таксама паведаміць пра асоб, якія незаконна захоўваюць зброю, займаюцца незаконным паляваннем і іншай супрацьпраўнай дзейнасцю, звязанай са зброяй.  

Калі Вы валодаеце гэтай інфармацыяй, то Вы можаце паведаміць пра гэта на «гарачую лінію» Пастаўскага РАУС, па тэл. 102, 42506,  маб. МТС 5102945, маб. ВЕЛКАМ 3257402.

Пры паведамленні ананімнасць гарантуем.

 

Старшы інспектар па РР  ААПП МАБ Пастаўскага РАУС

маёр міліцыі                                                                           А.В. Барадулін