Архіў паведамленняў
У адпаведнасці з артыкулам 21 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь з 10 студзеня 2025 г. выбаршчыкі маюць права звярнуцца ва ўчастковую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па месцы сваёй рэгістрацыі і ўдакладніць, ці ўключаны яны ў спіс выбаршчыкаў, а таксама праверыць правільнасць указаных пра іх звестак.
Пры жаданні прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі выбаршчык мае права звярнуцца ва ўчастковую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па месцы пражывання ў перыяд з 10 па 25 студзеня 2025 г. Грамадзянін можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў па месцы пражывання на падставе пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карты) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання (напрыклад, дагавора найму, зарэгістраванага ў выканкаме, пасведчання аб праве ўласнасці ў дачыненні да нерухомай маёмасці або іншага дакумента, які пацвярджае пражыванне).
Участковыя камісіі працуюць:
з 10 па 20 студзеня 2025 г. з 17 гадзін да 19 гадзін па буднях,
з 12 гадзін да 14 гадзін па суботах;
з 21 па 25 студзеня 2025 г. з 12 гадзін да 19 гадзін.
У дзень выбараў 26 студзеня 2025 г. уключэнне ў спіс выбаршчыкаў, не зарэгістраваных на тэрыторыі ўчастка для галасавання, не прадугледжана законам.
Паведамленне
27.01.2025 у 12.00 адбудзецца пасяджэнне Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Парадак дня: Аб устанаўленні вынікаў галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Пастаўскім раёне.
Паведамленне
13 снежня 2024 г. адбылося пасяджэнне Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім устаноўлена колькасць выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку прапановы аб вылучэнні кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па Пастаўскім раёне.
Паведамленне
Адкрытае пасяджэнне Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца 23 снежня 2024 года ў 10.00 гадзін.
Месца правядзення: г. Паставы, пл. Леніна, 25, малая зала пасяджэнняў Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта (каб. 75, 4 паверх).
Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Паставы, пл. Леніна, 25 (каб. 80). Прыём дакументаў ажыццяўляецца да 20 снежня
2024 года ўключна.
Час прыёму дакументаў:
Панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
Выхадны: субота-нядзеля.
Паведамленне
9 снежня 2024 г. адбылося пасяджэнне Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прыняты наступныя рашэнні:
Аб парадку адбору падпісных лістоў для праверкі і арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах;
Аб узгадненні праектаў рашэнняў аб вызначэнні памяшканняў для сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты з выбаршчыкамі і перадвыбарных сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі, месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у паведамляльным парадку, месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.
Паведамленне аб пасяджэнні Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
9 снежня 2024 г. у 11.00 адбудзецца пасяджэнне Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па адрасе: г. Паставы, пл. Леніна, д. 25, каб. 49 малая зала пасяджэнняў Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта (3 паверх)
Павестка дня:
1. Аб парадку адбору падпісных лістоў для праверкі і арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах;
2. Аб узгадненні праектаў рашэнняў аб вызначэнні памяшканняў для сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты з выбаршчыкамі і перадвыбарных сходаў, арганізуемых выбаршчыкамі, месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у паведамляльным парадку, месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.
Паведамленне
5 лістапада 2024 г. адбылося першае пасяджэнне Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім былі выбраны старшыня, намеснік старшыні, сакратар Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прыняты рашэнні аб зацвярджэнні графіка дзяжурства ў адпаведнасці з рэжымам работы Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аб правах і абавязках членаў Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Паведамленне
5 лістапада 2024 г. у 15.00 адбудзецца першае пасяджэнне Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па адрасе: г. Паставы, пл. Леніна, д. 25, каб. 49 малая зала пасяджэнняў Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта (3 паверх).
Павестка дня:
1. Аб выбранні старшыні, намесніка старшыні, сакратара Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2. Аб рэжыме работы Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і зацвярджэнні графіка дзяжурства.
3. Аб правах і абавязках членаў Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
4. Аб арганізацыйных пытаннях.
Адкрытае сумеснае пасяджэнне прэзідыума Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў і Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца 4 лістапада 2024 года ў 10.00 гадзін.
Месца правядзення: г. Паставы, пл. Леніна, 25, малая зала пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта (каб. 75, 4 паверх).
Паведамленне аб часе і месцы прыёму дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прыём і рэгістрацыя пратаколаў пасяджэнняў кіруючых органаў раённых арганізацыйных структур палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, сходаў працоўных калектываў або іх структурных падраздзяленняў, заяў, падпісаных грамадзянамі, аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца канцылярыяй упраўлення справамі Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта (горад Паставы, плошча Леніна, 25, чацвёрты паверх, кабінет № 80) не пазней за 31 кастрычніка 2024 г.
Час працы: панядзелак – пятніца з 8.00 да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00.
Выхадныя: субота, нядзеля