Андрэй Уладзіміравіч Гаўрыленка з рабочым візітам наведаў горад Паставы

Андрэй Уладзіміравіч Гаўрыленка з рабочым візітам наведаў горад Паставы

Першы намеснік начальніка Установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» Гаўрыленка Андрэй Уладзіміравіч выступіў у працоўных калектывах: «Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» і «Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта», дзе расказаў прысутным аб рэспубліканскай акцыі «Апавяшчальнік у кожны дом», а таксама азнаёміў грамадзян з аператыўнай абстаноўкай з пажарамі і гібеллю на іх людзей на тэрыторыі вобласці і рэспублікі. Назваў асноўныя прычыны іх узнікнення, закрануў праблемныя пытанні ў забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва.

Намеснік пачаў размову з працоўным калектывам са слоў падзякі за садзейнічанне і неацэнны ўклад у работу наглядавых камісій, якія ў сваю чаргу сочаць за бяспечным станам жылля і спрыяльным сацыяльным становішчам грамадзян. 

Асноўны акцэнт Андрэй Уладзіміравіч зрабіў не на прычыны ўзнікнення пажараў, а ўмовы, якія гэтаму спрыялі – гэта злоўжыванне алкаголем і працоўная незанятасць. Актуальнымі тэмамі сустрэчы сталі эксплуатацыя элект