Аляксандр Рагожнік прызначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Рагожніка старшынёй Віцебскага аблвыканкама. Да цяперашняга часу новы кіраўнік рэгіёна займаў пасаду пасла Беларусі ў Расіі.

Аляксандр Рагожнік нарадзіўся ў 1976 годзе ў Гомелі.

У 1998 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны па спецыяльнасці "бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці", пасля чаго служыў у органах унутраных спраў.

У 2009-2011 гадах праходзіў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай".

Прафесійную дзейнасць пачаў з 1999 года, паступіўшы на працу інспектарам аддзела "Гомель-Пасажырскі" мытнага пункта Гомельскай мытні. У 2000 годзе працаваў галоўным спецыялістам аддзела рэгіянальнага развіцця адміністрацыі свабоднай зоны "Гомель-Ратон". Затым на працягу двух гадоў займаў пасаду менеджара аддзела маркетынгу на адным з прадпрыемстваў, пасля чаго перайшоў на працу ў Міністэрства энергетыкі, дзе быў спачатку галоўным спецыялістам, а пасля - эканамічным саветнікам эканамічнага ўпраўлення.

З 2003 па 2006 год зноў пайшоў у вытворчую сферу, узначаліўшы адно прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства, а затым другое.

У 2006 годзе вярнуўся на працу ў структуру Міністэрства энергетыкі, дзе працаваў намеснікам начальніка эканамічнага ўпраўлення, начальнікам аддзела эканамічнага аналізу.

З 2008 па 2010 год узначальваў упраўленне эканомікі адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. На працягу года кіраваў навукова-вытворчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "КБТЭМ-ІТЦ". Пасля чаго перайшоў у якасці кіраўніка на іншае прадпрыемства - ААТ "Оптаэлектронныя сістэмы", дзе прапрацаваў з 2011 па 2018 год.

З 2018 па 2022 год - генеральны дырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Мінскі маторны завод".

З 2022 па 2024 год - міністр прамысловасці.

У чэрвені 2024 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Крыніца