Аляксандр Рагожнік знаходзіцца з рабочым візітам у Брэсцкай вобласці
У рамках даручэння Кіраўніка дзяржавы старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Суботнік на працягу двух дзён знаходзіцца з рабочым візітам у Брэсцкай вобласці.
Аляксандр Суботнік сумесна з першым намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрыем Гарадзецкім наведаў пляцоўкі кампаніі «Савушкін» у Бярозе і Бярозаўскім раёне.
Мэта візіту – вывучэнне эфектыўных практык перапрацоўкі малака і сучасных тэхналогій вытворчасці малочнай прадукцыі.
На вытворчым філіяле «Савушкіна» ў Бярозе, які стаў адным з найбуйнейшых інвестыцыйных праектаў раёна, дэлегацыі прадставілі вынікі дзвюх маштабных мадэрнізацый.
Завод, аўтаматызаваны на 90%, сёння з'яўляецца найбуйнейшай сырнай пляцоўкай у СНД з магутнасцю перапрацоўкі да 1500 тон малака і 1800 тон сыроваткі ў суткі.
Візіт Аляксандра Суботніка на Брэстчыну працягваецца знаёмствам з Брэсцкай вытворчай пляцоўкай кампаніі «Савушкін».
У рабочай сустрэчы ўдзельнічае кіраўнік Брэсцкай вобласці Пётр Пархомчык.