Аквапаркі
Адзін з самых любімых відаў адпачынку многіх сем'яў, а асабліва дзяцей – гэта аквапаркі. Вялікая колькасць горак, басейнаў, фантанаў, джакузі выклікае захапленне ва ўсіх наведвальнікаў. Аднак, наведваючы гэтыя водныя збудаванні, не варта забываць пра правілы бяспекі:
Няшчасны выпадак адбыўся 30 мая ў басейне аднаго з аздараўленчых комплексаў Мінска. На адной з дарожак патануў 15-гадовы школьнік. Яго, які знаходзіўся ўжо на дне, заўважыў мужчына, які быў на суседняй дарожцы — паклікаў на дапамогу і нырнуў за падлеткам. Пазней стала вядома, што школьнік самастойна займаўся плаваннем. Хлопчык, спрабуючы праплысці пад вадой дыстанцыю ў 50 метраў, страціў прытомнасць. Пацярпелага дасталі з вады, на жаль, дзіця памерла ў бальніцы.
У 2015 годзе 22 жніўня пасля наведвання аквапарку памёр 10-гадовы хлопчык. У Мінск ён прыехаў з Гродна наведаць сястру. Менавіта пад яе наглядам у дзіцячай зоне воднага парку і праводзіў гэты вечар. Хлопчыку стала дрэнна пасля таго, як ён з'ехаў з горкі. Ужо пасля з басейна яго ў непрытомным стане дастаў адзін з адпачываючых. Выратаваць школьніка не ўдалося.
|
Правілы бяспекі пры наведванні аквапарку: - у любым аквапарку, які вы наведаеце, ёсць свае правілы работы, абавязкова прачытайце іх; - калі дзяцей больш за аднаго, рэкамендуецца ісці кампаніяй або ўсёй сям'ёй (зыходзячы з правіла: адзін дарослы на адно дзіця); - абавязкова прагаварыце з дзіцем асноўныя моманты – што рабіць, калі ён раптам страціць з поля зроку бацькоў; - не пускайце маленькае дзіця адно на горкі, заўсёды будзьце побач з ім; - перш чым ісці з дзіцем на нейкі атракцыён, абавязкова азнаёмцеся з яго працай; - лепшы спосаб даведацца пра тое, як працуе атракцыён – самому яго апрабаваць! - з горак нельга спускацца на жываце, галавой наперад і стоячы, пра гэта варта расказаць дзіцяці; - не пакідайце дзіця адно ні на хвіліну, нават калі яно ўжо цалкам самастойная асоба і добра плавае; - сачыце, каб дзіця было ў камізэльцы або з надзіманымі рукавамі. |