Актуальныя аспекты дзейнасці рэсурсных цэнтраў па напрамках выхаваўчай работы разгледжаны ў рамках пасяджэння метадычнага аб'яднання
20 лістапада 2024 г. адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце ўстаноў адукацыі па тэме: "Актуальныя аспекты дзейнасці рэсурсных цэнтраў па напрамках выхаваўчай работы" з запрашэннем класных кіраўнікоў. У рамках якога праведзены навучальны трэнінг па практыцы выяўлення непаўналетніх, якія знаходзяцца ў стане наркатычнага ап'янення, ужываюць наркотыкі.