Акцыя «Моладзь – за бяспеку» стартавала на Пастаўшчыне!
З 3 па 14 кастрычніка актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных разам з работнікамі МНС правядуць шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да дня стварэння свайго руху. Такім чынам ратавальнікі і іх юныя аднадумцы будуць папулярызаваць сваю дзейнасць.
У першую чаргу МНС нагадвае: паклапаціцеся пра бяспеку сваіх пажылых сваякоў. Замазаць печ, прыбіць перадтопачны ліст, прыбраць прыдамавую тэрыторыю ад сухой расліннасці нашмат лягчэй, чым потым несці горыч страт і адчуваць віну за тое, што здарылася.
Аднак, ёсць тыя, хто мае патрэбу ў дапамозе, але з-за жыццёвых абставін не мае ад каго яе атрымаць. Ужо за першы тыдзень акцыі юныя ратавальнікі наведаюць домаўладанні тых, каму патрэбна дапамога ў нарыхтоўцы дроў, уборцы тэрыторыі альбо ўраджаю, устаноўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. У катэгорыю такіх людзей трапяць адзінока пражываючыя пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем'і.
Такімі нехітрымі дзеяннямі Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных адзначыць свой чарговы дзень нараджэння за высакароднай справай.