9 лютага ДАІ праводзіць прафілактычнае мерапрыемства пад дэвізам: «Флікер – надзейны сябар!»

9 лютага ДАІ праводзіць прафілактычнае мерапрыемства пад дэвізам: «Флікер – надзейны сябар!»

9 лютага ДАІ праводзіць прафілактычнае мерапрыемства пад дэвізам: «Флікер – надзейны сябар!»

У 2021 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 135 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 30 чалавек загінулі і 112 – атрымалі раненні.

Каб прадухіліць падобныя выпадкі, Дзяржаўтаінспекцыя Пастаўшчыны правядзе 9 лютага комплекс прафілактычных мерапрыемстваў пад дэвізам: «Флікер – надзейны сябар!». Мэта мерапрыемства — прапаганда нашэння святлоадбіўных элементаў і прафілактыка ДТЗ з удзелам пешаходаў у цёмны час сутак.

Падчас акцыі супрацоўнікі ДАІ наведаюць установы адукацыі, дзе правядуць са школьнікамі навучальныя мерапрыемствы, у гульнявой форме нагадаюць дзецям пра захаванне Правіл дарожнага руху. Акрамя таго, з пешаходамі будуць арганізаваны агітацыйныя мерапрыемствы па прапагандзе выкарыстання ў вячэрні і начны час сутак святлоадбіўных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці.

ДАІ нагадвае, што флікеры дазваляюць пешаходам «свяціцца» ў блізкім святле фар на адлегласці 130-140 м, а пры руху з далёкім святлом адлегласць павялічваецца да 400 м. І гэта дае вадзіцелю дадатковы час на прыняцце найбольш правільнага рашэння, каб пазбегнуць наезду.

Важна, каб флікеры былі правільна замацаваны. Яны павінны быць добра бачныя вадзіцелям, а не схаваны за сумкай, парасонам або складкамі адзення. Аптымальным варыянтам з'яўляецца выкарыстанне павязак і бранзалетаў, прымацаваных на руках і нагах пешахода з боку праезнай часткі.

У сваю чаргу, вадзіцелі павінны праяўляць павышаную ўвагу пры праездзе пешаходных пераходаў і руху па трасах паблізу населеных пунктаў.