7 лістапада ў музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску прынеслі клятву на вернасць Радзіме выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» СШ №4 імя В. Ф. Фронтава.
— Клянуся! Клянуся! Клянуся! — кожнае слова было напоўнена
разуменнем адказнасці, бо цяпер ім трэба будзе з гонарам несці званне
юнага пагранічніка. Навучэнцы паабяцалі, што будуць шанаваць гісторыю нашай краіны і
абараняць яе ў што б там ні стала. Каб замацаваць важны момант у памяці,
кожнаму з дзяцей уручылі значок ваенна-патрыятычнага клуба і пасведчанне
юнага пагранічніка. .