29 кастрычніка – Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Пешаходны пераход – тэрыторыя павышанай увагі!»
На жаль, пешаходны пераход – гэта тое месца, дзе парушаюць як вадзіцелі, так і пешаходы. З пачатку 2021 года ўжо адбылося 30 аварый па прычыне парушэння правіл праезду пешаходных пераходаў. Загінулі 5 чалавек, раненні атрымалі 29.
Памятайце:
Вадзіцель павінен улічваць манеру паводзін пешаходаў і адэкватна рэагаваць на іх дзеянні. Па розных прыкметах амаль заўсёды можна вызначыць намер выйсці на дарогу ў месцы, якое для таго не прызначана. Пешаход, які ўжо знаходзіцца на праезнай частцы, пры выглядзе машыны, якая хутка набліжаецца, як правіла, губляецца і часцей за ўсё імкнецца вярнуцца назад. Калі той прайшоў паўдарогі, трэба аб'ехаць ззаду, а калі толькі ступіў на праезную частку, знізіць хуткасць і быць гатовым да тармажэння.
Не кожны пешаход у стане вызначыць хуткасць аўтамабіля, які набліжаецца. Пажылыя людзі, дзеці, ды і многія дарослыя слаба ўяўляюць магчымасці транспартных сродкаў. Яны больш рэагуюць на іх знешні эфект. Фуру або грузавік яны прапусцяць хутчэй за ўсё. Легкавы аўтамабіль, які рухаецца значна хутчэй, у іх такога пачуцця трывогі не выклікае. У групах пешаходы яшчэ смялейшыя, асабліва пасля працягу чакання пераходу пры суцэльным транспартным патоку.
Асаблівую ўвагу варта надаваць таму, што на праезнай частцы могуць з'явіцца дзеці. Яны, як правіла, нецярплівыя, часта няправільна ацэньваюць кірунак і хуткасць руху аўтамабіля. Дзеці могуць пачаць перабягаць праезную частку непасрэдна перад самім аўтамабілем і без аглядкі. Часам, прапусціўшы адзін-два аўтамабілі і крыху пачакаўшы, яны губляюць цярпенне і выбягаюць на дарогу перад наступным. Бацькам неабходна абмяркоўваць такія сітуацыі з дзецьмі і не забываць паказваць правільны прыклад.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама