29 ліпеня — Адзіны дзень бяспекі «Жыццё важнейшае за хуткасць!»

29 ліпеня — Адзіны дзень бяспекі «Жыццё важнейшае за хуткасць!»

29 ліпеня — Адзіны дзень бяспекі «Жыццё важнейшае за хуткасць!»

З мэтай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў па прычыне парушэння хуткасных рэжымаў руху сёння, 29 ліпеня, па ўсёй рэспубліцы пройдзе чарговы Адзіны дзень бяспекі «Жыццё важнейшае за хуткасць!».

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць прафілактычныя мерапрыемствы ў арганізацыях, на прадпрыемствах, ва ўстановах адукацыі з мэтай інфармавання, растлумачэння і напамінку правіл бяспечных паводзін на дарозе.

Парушальнікам хуткасных рэжымаў варта памятаць, што згодна з арт. 18.12 КаАП Рэспублікі Беларусь перавышэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, устаноўленай хуткасці руху ад дзесяці да дваццаці кіламетраў у гадзіну цягне накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні, ад дваццаці да трыццаці кіламетраў у гадзіну — штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь, ад трыццаці да сарака кіламетраў у гадзіну — штрафу ў памеры ад трох да дзесяці базавых велічынь. Перавышэнне на сорак і больш кіламетраў у гадзіну можа абярнуцца штрафам у памеры ад васьмі да дванаццаці базавых велічынь.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама